Дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’яўляецца вядучай навуковай арганізацыяй у рэспубліцы, якая займаецца пытаннямі бяспечнага выкарыстання атамнай энергіі, развіцця ядзерных і радыяцыйных тэхналогій.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- – Атамная энергетыка, навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь;
- – Ядзерныя і радыяцыйныя тэхналогіі ў інтарэсах розных галін эканомікі Рэспублікі Беларусь;
- – Даследаванні і распрацоўкі ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам;
- – Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне ядзернай фізікі, фізікі элементарных часціц, фізікі высокіх энергій.