МНС выдала ліцэнзію на эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС
У прыватнасці, па прадстаўленні начальніка дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Вольгі Лугоўскай у ліцэнзію дзяржаўнага прадпрыемства “Беларуская АЭС” унесены дадатак, які дазваляе прыступіць да прамысловай эксплуатацыі энергаблока №2.
У пачатку верасня Дзяржатамнагляд правёў грамадскія слуханні, дзе расказаў аб ходзе і выніках работы па падрыхтоўцы да выдачы ліцэнзіі. Пасля атрымання ліцэнзіі на эксплуатацыю фактычна застаўся адзін крок – прыёмка энергаблока і ў цэлым беларускай АЭС урадавай камісіяй.
Атрыманню ліцэнзіі папярэднічала вялікая нарматыўная і экспертная работа.
Сам жа працэс ліцэнзавання БелАЭС быў арганізаваны паэтапна з улікам стадый развіцця і выканання работ на пляцоўцы, у тым ліку ўвод у эксплуатацыю расійскімі арганізацыямі, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі.
Менавіта так і вялася работа па другім энергаблоку: паслядоўна выдаваліся адпаведныя дазвольныя дакументы на права выканання падэтапаў уводу ў эксплуатацыю. Пры гэтым на кожным наступным улічваліся вынікі ўсіх папярэдніх, што было ўлічана ў агульнай ацэнцы адпаведнасці і экспертызе бяспекі.
Апошнюю, дарэчы, выконвала навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – “Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У аснову адзнакі адпаведнасці леглі вынікі правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў як самога энергаблока, так і атамнай станцыі ў цэлым.
Выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока нумар 2 заканчвае шматгадовую работу ўсіх зацікаўленых па стварэнню ў нашай краіне сучаснай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.
ФОТА МНС
Архіў навін