ГНУ "ОИЭЯИ-Сосны" НАН Беларуси

Грамадскія абмеркаванні

АПАВЯШЧЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ ГРАМАДСКАГА АБМЕРКАВАННЯ СПРАВАЗДАЧЫ АБ АЦЭНЦЫ УЗДЗЕЯННЯ НА НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ

Мінскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе
(далей – АУНА) па аб’екце:

«Часовае сховішча крыніц іянізуючага выпраменьвання»

Заказчык планаванай дзейнасці:

Дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Юрыдычны адрас: 223063, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, Лугаваслабадскі с/с, 47/22, раён в. Прылессе.

Паштовы адрас: 220109, г. Мінск, а/с 119.

Электронны адрас: e-mail: jinpr@sosny.bas-net.by, вэб-сайт https://sosny.bas-net.by/ru/.

Тэлефон: +375173911448.

Факс: +375173911335.

Абгрунтаванне неабходнасці і апісанне запланаванай дзейнасці:

Неабходнасць рэалізацыі запланаванай дзейнасці абумоўлена патрабаваннямі ў мэтах скарачэння колькасці і абароны ўразлівых радыеактыўных матэрыялаў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі персанала і насельніцтва, агульным зніжэннем рызыкі радыяцыйнага ўздзеяння на персанал, насельніцтва і навакольнае асяроддзе.

Падставай для праектавання часовага сховішча крыніц іянізуючага выпраменьвання (далей – ІІІ) з’яўляюцца:

  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2009 №560 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый пры выяўленні крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама ў выпадку іх затрымання пры перамяшчэнні праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь”;
  • Загад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 16.09.2017 №114 «Аб арганізацыі праектавання і будаўніцтва часовага сховішча крыніц іянізавальнага выпраменьвання».

Мэтай запланаванай дзейнасці з’яўляецца збудаванне і ўвод у эксплуатацыю часовага сховішча крыніц іянізавальнага выпраменьвання і звязанай з ім сістэмы фізічнай абароны.

У часовым сховішчы ІІІ плануецца размяшчаць крыніцы, затрыманыя пагранічнай службай Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, а таксама безгаспадарныя крыніцы ІІІ, праводзіць спецыялізаваныя навукова-даследчыя работы па іх ідэнтыфікацыі і пашпартызацыі (экспертызы), якія не знаходзяцца на рэгуляваным кантролі ІІІ. Меркаваная наменклатура прадукцыі (т.зв. вытворчая праграма) – адкрытыя ІІІ, які рэгулюе кантроль над якімі быў страчаны па той ці іншай прычыне. Пасля правядзення ўсіх неабходных мерапрыемстваў ІІІ перадаюцца на захоўванне ў спецыялізаваныя арганізацыі.

Орган, які прымае рашэнне аб дазволе будаўніцтва:

Мінскі раённы выканаўчы камітэт [220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8]

Месца ажыццяўлення запланаванай дзейнасці:

Зямельны ўчастак размешчаны па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, Лугаваслабадскаі с/с, раён в. Прылессе на тэрыторыі прампляцоўкі Дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тэрміны ажыццяўлення запланаванай дзейнасці:

Меркаваны тэрмін будаўніцтва аб’екта – 2019-2021 гг. Меркаваны тэрмін эксплуатацыі аб’екта – 50 гадоў.

Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і прадстаўлення заўваг:

Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА будуць праводзіцца з 10 жніўня 2019 года па 8 верасня 2019 года. Арганізатар правядзення грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб АУНА – Мінскі раённы выканаўчы камітэт, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8, каб. 404, упраўленне архітэктуры і будаўніцтва, тэл. 2042103, электронная пошта: zam_stroit@mrik.gov.by, кантактная асоба – намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва Зайцава Кацярына Валянцінаўна, сумесна з Дзяржаўнай навуковай установай «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Са справаздачай аб АУНА можна азнаёміцца:

З 10 жніўня 2019 года па 8 верасня 2019 года (з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 13:00 і з панядзелка па пятніцу з 14:00 да 17:00) у будынку Лугаваслабадскога сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Мінскі р-н , аг. Лугавая Слабада, вул. Міра, 14, кантактная асоба – намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва Зайцава Кацярына Валянцінаўна, тэл. 2042103, электронная пошта: zam_stroit@mrik.gov.by; таксама справаздача аб АУНА будзе размешчана на афіцыйным інтэрнет-сайце Мінскага раённага выканаўчага камітэта www.mrik.gov.by у раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”; у Дзяржаўнай навуковай установе «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Юрыдычны адрас: 223063, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, Лугаваслабодскі с/с, 47/22, раён в. Прылессе; паштовы адрас: 220109, г. Мінск, а/с 119; адрас сайта ў сетцы Інтэрнэт: https://sosny.bas-net.by/ru/;e-mail: jinpr@sosny.bas-net.by; : +375173911448; факс: +375173911335; кантактная асоба: Петрушкевіч Уладзімір Пятровіч, загадчык аддзела).

Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА прымаюцца з 10 жніўня 2019 года па 8 верасня 2019 года (з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 13:00 і з панядзелка па пятніцу з 14:00 да 17:00, па пошце; пісьмова, шляхам занясення ў журнал па грамадскім абмеркаванні справаздачы аб АУНА, у будынку Лугаваслабодскага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Мінскі р-н, аг. Лугавая Слабада, вул. Міра, 14. Кантактная асоба – намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва Зайцава Кацярына Валянцінаўна, тэл – 2042103; з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі (e-mail: zam_stroit@mrik.gov.by).

Сход па грамадскім абмеркаванні справаздачы аб АУНА будзе праводзіцца ў выпадку звароту грамадскасці ў тэрмін з 10 жніўня 2019 года па 23 жніўня 2019 года з заявай аб неабходнасці правядзення такога сходу ў Лугаваслабадскі сельскі выканаўчы камітэт па адрасе: Мінскі р-н, аг. Лугавая Слабада, вул. Міру, 14; з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі (e-mail: zam_stroit@mrik.gov.by).

Для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы грамадскасці неабходна звярнуцца ў тэрмін з 10 жніўня 2019 года па 23 жніўня 2019 года з заявай аб намеры правядзення такой экспертызы ў Дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (паштовы адрас: 220109 , г. Мінск, а/с 119; e-mail: jinpr@sosny.bas-net.by).

Апавяшчэнне аб грамадскіх абмеркаваннях апублікавана ў газеце «Прысталiчча» ад 09.08.2019 №32, на інтэрнэт-сайце Мінскага раённага выканаўчага камітэта www.mrik.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», на інтэрнэт-сайце Дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі https://sosny.bas-net.by/ru/ у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» 9 жніўня 2019 года.