ГНУ "ОИЭЯИ-Сосны" НАН Беларуси

Савет па абаронах

САВЕТ ПА АБАРОНЕ ДОКТАРСКІХ ДЫСЕРТАЦЫЙ (Д 01.10.01)

Спецыяльнасць 05.14.03 – ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі
Шыфр спецыяльнасці 05.14.03
Група спецыяльнасцей
Энергетыка
Галіны навукі, па якіх прысуджаецца вучоная ступень
Фізіка-матэматычныя навукі
Тэхнічныя навукі

Праграмы-мінімум кандыдацкіх экзаменаў
05.14.03 – ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі
Пашпарты спецыяльнасцяў
05.14.03 – ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі


ПРЫЁМ ДЫСЕРТАЦЫІ ДА АБАРОНЫ

Для разгляду пытання аб прыёме дысертацыі да абароны, суіскальніку вучонай ступені неабходна прадаставіць у савет па абароне дысертацый пералік дакументаў.

Старшыня савета па абароне дысертацый даручае аднаму з членаў савета правядзенне першаснай экспертызы дысертацыі, аўтарэферата, публікацый суіскальніка вучонай ступені, матэрыялаў, якія пацвярджаюць дакладнасць і абгрунтаванасць палажэнняў і высноў дысертацыі, а таксама іншых дакументаў, прадугледжаных Палажэннем аб прысуджэнні вучоных ступеняў у Беларусі. На падставе прадстаўленых матэрыялаў і пісьмовай рэкамендацыі эксперта савет па абароне дысертацый прымае рашэнне аб прыняцці дысертацыі да абароны.

Пры станоўчым вырашэнні пытання савет прызначае афіцыйных апанентаў і апануючую арганізацыю, дату абароны дысертацыі, а таксама дае дазвол на публікацыю і рассылку аўтарэферата.

ПАСЛЯ ПРЫЁМУ ДЫСЕРТАЦЫІ ДА АБАРОНЫ НЕАБХОДНА:

не пазней чым за месяц да яе абароны:

1. Размножыць аўтарэферат;
2. Зрабіць яго рассылку;
3. Размясціць аўтарэферат на сайтах ВАК і Нацыянальнай бібліятэкі;
4. Сачыць за размяшчэннем на сайце ВАК аб'явы аб абароне дысертацыі, якое публікуецца самой ВАК толькі пасля размяшчэння аўтарэферата дысертацыі на сайце ВАК. Надрукаваць аб'явы з сайта ВАК (2 экз.) і перадаць у савет па абароне дысертацый для ўключэння ў атэстацыйную справу;
5. перадаць у савет аўтарэфераты для кожнага з членаў савета + 7 экз.;
6. перадаць у савет 2 экз. дысертацыі, аформленыя у адпаведнасці з інструкцыяй, у цвёрдай вокладцы;
7. суіскальнік кожнаму афіцыйнаму апаненту і ў апануючую арганізацыю накіроўвае (1) экзэмпляр дысертацыі, (2) экзэмпляр аўтарэферата, (3) суправаджальны ліст з просьбай даць водгук аб дысертацыі (бярэцца ў савеце) і (4) памятку па падрыхтоўцы водгуку (для афіцыйнага апанента і для апаніруючай арганізацыі)

не пазней чым за 10 дзён да абароны неабходна падаць у савет:

  1. водгукі афіцыйных апанентаў і апаніруючай арганізацыі;
  2. праект заключэння савета па абароне дысертацый у адпаведнасці з п. 48 Палажэння аб савеце па абароне дысертацый (узор) па колькасці членаў савета. Праект заключэння павінен размяшчацца на адной старонцы.
  3. даклад суіскальніка (2 экз) (узор); Даклад здаецца ў савет з подпісам суіскальніка;
  4. СD ці DVD дыскі (2 шт.) для запісу працэдуры абароны дысертацыі;
  5. тры паштовыя карткі з маркамі, адна з якіх павінна быць падпісана на адрас суіскальніка;
  6. канверты фармату А5 па колькасці членаў савета;
  7. канверты фармату А6 (2шт); два шчыльныя кардонныя хуткасшывальнікі.

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ: Па правілах афармлення не дапускаецца, каб подпісы ў водгуках, пратаколах, выпісках і г.д. былі на асобных старонках (на старонцы з подпісамі павінна быць хаця б некалькі радкоў тэксту дакумента).