“АІЭЯД – Сосны” і “БелРАА” абмеркавалі ўзаемадзеянне па пытаннях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі
3 лістапада 2023 года адбылася сустрэча кіраўніцтваў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі” і дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” НАН Беларусі.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне пытанняў узаемадзеяння арганізацый у рамках развіцця сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі (РАА), а таксама доўгачасовага захоўвання і пахавання РАА. У прыватнасці, удзельнкі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі адносна асноўных этапаў стварэння і эксплуатацыі пункта пахавання для РАА Беларускай АЭС і іншых карыстальнікаў, будаўніцтва якога прадугледжана стратэгіяй абыходжання з РАА.
Па выніках сустрэчы яе ўдзельнікі абазначылі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва па навуковым суправаджэнні названых работ.
На сёння ў Беларусі налічваецца больш за 750 суб’ектаў гаспадарання ў розных сферах прамысловасці, аховы здароўя, навукі, адукацыі і інш., якія прымяняюць у сваёй дзейнасці разнастайныя радыеактыўныя рэчывы, якія пасля страты спажывецкіх якасцей не падлягаюць далейшаму прымяненню.
Архіў навін