Фестываль навукі пройдзе у Батанічным садзе 2 верасня
Самае маштабнае навукова-папулярнае мерапрыемства краіны – Фестываль навукі – пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 2 верасня.
У гэтым годзе фестываль адбудзецца ўжо ў пяты раз. Акрамя традыцыйных пляцовак мінулых гадоў, такіх як «Медыцына», «Космас», «Робаты», арганізатары падрыхтавалі і новыя фарматы.
У прыватнасці, упершыню будзе прадстаўлена зона навуковай фантастыкі Sci-fi, дзе можна будзе ўбачыць, як навука ўплывае на масавую культуру і як масавая культура прапануе навуцы шляхі для развіцця.
Таксама ў ліку навацый гэтага года пляцоўка сустрэч са знакамітымі навукоўцамі, пісьменнікамі і касманаўтамі і нават канцэрт аркестра робатаў.
Таксама ў гэты дзень пройдзе выстава-конкурс «100 інавацый маладых навукоўцаў», якая паспяхова стартавала ў 2022 годзе. Міністэрства адукацыі раскажа на пляцоўцы «Універсітэт будучага» пра дасягненні навукі і актуальныя спецыяльнасці у вядучых ВНУ краіны.
Па словах арганізатараў Фестывалю, у гэтым годзе яны парадуюць наведвальнікаў займальнымі эксперыментамі, навуковымі шоу і відовішчнымі досведамі. Сярод сюрпрызаў мерапрыемства – навуковыя арт-аб’екты, аўтарскі квэст па фестывалю, дэгустаторый і прыемныя падарункі за актыўнасць.
Азнаёміцца з больш падрабязнай праграмай мерапрыемствы можна на афіцыйным сайце: www.scifest.by.
Архіў навін