Курчатаўская маладзёжная навуковая школа
З 20 па 23 сакавіка ў НДЦ «Курчатаўскі інстытут» прайшла XVII Курчатаўская маладзёжная навуковая школа, якая аб’яднала больш за 600 маладых вучоных, аспірантаў і студэнтаў з Расіі, Беларусі і краін блізкага замежжа.
Ад Навуковай установы «АІЭЯД-Сосны» НАН Беларусі ў рабоце школы прынялі ўдзел 2 маладыя супрацоўнікі лабараторыі мадэлявання і суперкамп’ютэрных тэхналогій у ядзернай фізіцы і энергетыцы.
У гэтыя тры дні былі праведзены аглядныя лекцыі вядучых вучоных Курчатаўскага інстытута па розных актуальных навуковых напрамках, заслуханы і абмеркаваны даклады маладых вучоных, праведзены сустрэчы з рознымі прадстаўнікамі навуковых устаноў Расійскай Федэрацыі.
На секцыі “Перспектыўныя энергетычныя тэхналогіі” даклад навуковага супрацоўніка нашага інстытута Рудзянкова І.У. на тэму “Ацэнка актывацыі канструкцыйных матэрыялаў ВВЭР-1200” быў адзначаны дыпломам пераможцы конкурсу навуковых работ сярод маладых вучоных дадзенай секцыі.
Архіў навін