ГНУ "ОИЭЯИ-Сосны" НАН Беларуси

07.09.2023

Грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока №2 Беларускай АЭС пройдуць 8 верасня

8 верасня пройдуць грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока №2 Беларускай АЭС. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дэпартамента по ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Грамадскасці прадставяць інфармацыю аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка (ДП “Беларуская АЭС”) ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам у рамках падрыхтоўкі рашэння аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока №2 Беларускай АЭС.

Слуханні пройдуць у “гібрыдным” фармаце з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі ў студыях у Мінску, Астраўцы і Гомелі.

Магчымасцю стаць удзельнікам слуханняў маглі скарыстацца не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія запоўнілі адпаведную рэгістрацыйную форму на сайце Дзяржатамнагляду.

Прадстаўнікі Дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут ядзерных і энергетычных даследавання – Сосны” таксама прымуць удзел у слуханнях.

 

Архіў навін