ГНУ "ОИЭЯИ-Сосны" НАН Беларуси

12.05.2023

XXX юбілейны Міжнародны семінар “Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах”

19–23 чэрвеня ў Мінску пройдзе XXX юбілейны Міжнародны семінар “Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах”.

Семінар арганізаваны па ініцыятыве Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі, Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, Інстытута ядзерных праблем БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.

Падчас семінара яго ўдзельнікі абмяркуюць розныя аспекты нелінейнай дынамікі складаных сістэм у наступных галінах навукі і тэхнікі:

  • Фізіка высокіх энергій і ядзерная фізіка;
  • Атамная энергетыка;
  • Апрацоўка інфармацыі;
  • Матэматычныя падставы і метады;
  • Асновы электронікі і оптыкі;
  • Эканамічныя, сацыяльныя, біялагічныя і хімічныя сістэмы.

Праграма семінара будзе складацца з аглядных дакладаў і арыгінальных паведамленняў.

Работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі семінару плануецца апублікаваць у выглядзе асобнай кнігі.

Некаторыя даклады, якія прайшлі рэцэнзаванне, будуць прапанаваны для публікацыі ў міжнародным часопісе “Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах”, які індэксуецца ў міжнародных навукаметрычных базах SCOPUS, Web of Science (ESCI), РІНЦ.

 

Архіў навін