XXX юбілейны Міжнародны семінар “Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах”
19–23 чэрвеня ў Мінску пройдзе XXX юбілейны Міжнародны семінар “Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах”.
Семінар арганізаваны па ініцыятыве Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі, Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, Інстытута ядзерных праблем БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.
Падчас семінара яго ўдзельнікі абмяркуюць розныя аспекты нелінейнай дынамікі складаных сістэм у наступных галінах навукі і тэхнікі:
- Фізіка высокіх энергій і ядзерная фізіка;
 - Атамная энергетыка;
 - Апрацоўка інфармацыі;
 - Матэматычныя падставы і метады;
 - Асновы электронікі і оптыкі;
 - Эканамічныя, сацыяльныя, біялагічныя і хімічныя сістэмы.
 
Праграма семінара будзе складацца з аглядных дакладаў і арыгінальных паведамленняў.
Работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі семінару плануецца апублікаваць у выглядзе асобнай кнігі.
Некаторыя даклады, якія прайшлі рэцэнзаванне, будуць прапанаваны для публікацыі ў міжнародным часопісе “Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах”, які індэксуецца ў міжнародных навукаметрычных базах SCOPUS, Web of Science (ESCI), РІНЦ.
Архіў навін






