ГНУ "ОИЭЯИ-Сосны" НАН Беларуси

26.09.2023

Узнагароджаны пераможцы выстаўкі “100 інавацый маладых вучоных”

25 верасня на апаратнай нарадзе Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыпломы і памятныя сувеніры пераможцам выстаўкі “100 інавацый маладых вучоных”, якая прайшла ў рамках “Фестывалю навукі – 2023”.

Кампетэнтная камісія сярод усіх работ, прадстаўленых у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, выбрала 10 найлепшых.

Сярод пераможцаў і навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны Рудзянкоў І.В.

 

Архіў навін