Абыходжанне з радыёактыўнымі адходамі
Асноўнымі для рэспублікі практычнымі задачамі ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі (РАА) і іх захавання з’яўляюцца: завяршэнне рэканструкцыі пункта захавання радыеактыўных адходаў (ПЗРА); забеспячэнне радыяэкалагічнай бяспекі ПЗРА; ажыццяўленне работ па выбары пляцоўкі і будаўніцтве новага нацыянальнага ПЗРА; аналіз патэнцыйнай небяспекі аб’ектаў захоўвання радыеактыўных матэрыялаў у Літве і Украіне, якія будуюцца паблізу ад беларускай мяжы і выпрацоўка мер па зніжэнні радыялагічнай рызыкі для насельніцтва.
Пры ўдзеле супрацоўнікаў інстытута распрацаваны праект і ўведзена ў эксплуатацыю на прадпрыемстве РСУП “Палессе” МНС Рэспублікі Беларусь унікальная доследна-прамысловая ўстаноўка па перапрацоўцы радыеактыўных адходаў.
Упершыню ў рэспубліцы праведзены перапрацоўка і імабілізацыя вадкіх РАТ і атрымана высокая ступень ачысткі ад павярхоўна-актыўных рэчываў і солей.