Cуперкамп’ютэрны цэнтр апрацоўкі даных
У «АІЭЯД – Сосны» створаны сучасны суперкамп’ютарны цэнтр апрацоўкі даных (ЦАД).
У цэнтры ўстаноўлена і працуе такое абсталяванне, як:
- суперкампˈютэр СКІФ-К500;
- сістэма бесперабойнага забеспячэння Symmetra PX 2;
- сістэма прэцызійнага кандыцыянавання Liebert HIROSS;
- серверы Dell PowerEdge 2950;
- серверы IBM Blade HS22;
- сістэма захоўвання дадзеных IBM System Storage N6040.
ЦАД дае свае вылічальныя рэсурсы арганізацыям і падраздзяленням «АІЭЯД – Сосны», а таксама іншым даследчым арганізацыям, якія працуюць у розных галінах навукі, тэхнікі і адукацыі.
Рэсурсы ЦАД прадастаўляюцца для правядзення даследаванняў па наступных напрамках:
- ядзерная фізіка;
- фізіка высокіх энергій;
- атамная і малекулярная фізіка;
- біяфізіка;
- матэрыялазнаўства;
- малекулярная біялогія;
- нанаматэрыялы;
- фізіка плазмы;
- фізіка цвёрдага цела і інш.