Крытычны стэнд “Гіяцынт”
У 2007 годзе па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у інстытуце створаны ўніверсальны крытычны стэнд “Гіяцынт”, прызначаны для даследавання нейтронных размнажальных сістэм і выканання розных работ у інтарэсах народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Крытычны стэнд “Гіяцынт” забяспечвае эксперыментальную базу для вырашэння шырокага кола задач па развіцці ядзерных энергетычных тэхналогій як фундаментальнага, так і прыкладнога характару, такіх як:
- фундаментальныя даследаванні па фізіцы ядзерных рэактараў і радыяцыйнай абароне, крытычнасці дзялімых матэрыялаў і ядзернай бяспецы;
- прыкладныя даследаванні ў забеспячэнне распрацоўкі новага пакалення ядзерных рэактараў для энергетычных установак і атамных станцый рознага прызначэння;
- даследаванні ў забеспячэнне распрацоўкі апаратна-праграмных сродкаў кантролю і дыягностыкі абсталявання рэактарных установак на аснове аналізу тэхналагічных шумоў;
- выпрабаванні вырабаў радыёэлектроннай тэхнікі на ўстойлівасць да ўздзеяння гама- і нейтроннага выпраменьванняў;
- забеспячэнне вучэбна-метадычнай эксперыментальнай базы для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне ядзернай энергетыкі і выкарыстання іянізуючых выпраменьванняў;
- развіццё ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з ядзернымі цэнтрамі замежных краін.
Крытычны стэнд мае ў сваім складзе:
- крытычную зборку, якая можа выкарыстоўвацца для вывучэння фізічных характарыстык актыўных зон ядзерных рэактараў з вадкім запавольнікам (вада і інш.), цвёрдым запавольнікам (гідрыд цырконія і інш.) і без запавольніка;
- сістэму кіравання і абароны;
- гідраўлічную сістэму для работы з вадкім запавольнікам;
- сістэму збору, апрацоўкі і захоўвання эксперыментальных даных;
- сістэму радыяцыйнага і дазіметрычнага кантролю;
- сістэму сувязі і тэленазірання;
- сістэму фізічнай абароны;
- шэраг іншых інжынерных сістэм, неабходных для забеспячэння яго эксплуатацыі.
Крытычны стэнд створаны з ужываннем сучаснага тэхналагічнага абсталявання і найноўшай вымяральнай апаратуры, большая частка якіх распрацавана спецыяльна для гэтага стэнда.
Пры правядзенні эксперыментальных даследаванняў на крытычных зборках выкарыстоўваецца сістэма збору, апрацоўкі і захоўванні эксперыментальных дадзеных, якая складаецца з персанальных камп’ютэраў, аб’яднаных у лакальную сетку, падсістэм папярэдняй апрацоўкі сігналаў і збору дадзеных КАМАК і SCXI і эксперыментальных установак.
Указаная сістэма апаратна-праграмных сродкаў прымяняецца пры вымярэнні нейтронна-фізічных характарыстык крытычных зборак: рэактыўнасці, запасу рэактыўнасці, эфектыўнасці органаў рэгулявання, хуткасцей ядзерных рэакцый, размеркаванняў энергавыдзялення ў актыўнай зоне, часу жыцця імгненных нейтронаў, эфектыўнай долі пазнавальных нейтронаў, абсалютнай магутнасці.
У бліжэйшы час на крытычным стэндзе «Гіяцынт» плануецца правядзенне бенчмарк эксперыментаў па крытычнасці нейтронных размнажальных сістэм на аснове ўрану розных ступеняў узбагачэння з вадзяным і гідрыд-цырканеевым запавольнікам і без запавольніка, выкананню эксперыментаў па фізіцы і бяспецы інавацыйных ядзерных рэактараў рознага прызначэння (у тым ліку з актыўнай зонай на аснове шарыкавых твэл малога дыяметра) і інш.