Трэнажорны комплекс для мадэлявання АЭС з рэактарнай устаноўкай ВВЭР
Праграмна-тэхнічны комплекс «Аналітычны трэнажор з рэактарнай устаноўкай ВВЭР»
У навучальным цэнтры АІЭЯД-Сосны ўстаноўлены аналітычны трэнажор АЭС прызначаны для мадэлявання работы блокаў у розных рэжымах эксплуатацыі ў рэальным маштабе часу.
Аналітычны трэнажор прызначаны для засваення базавых ведаў, набыцця навыкаў, падтрымання ўзроўню набытых ведаў і навыкаў работы з абсталяваннем аператыўным персаналам АЭС па ўводу ў работу (вываду з работы) сістэм, абсталявання.

Трэнажор мадэлявання аварыйных сітуацый ТОМАС-1 (ВВЭР-1000)
Трэнажор мадэлявання аварыйных сітуацый уяўляе сабой праграмны комплекс, які мадэлюе работу блока ў розных рэжымах эксплуатацыі ў рэальным маштабе часу ці ў паскораным рэжыме і з’яўляецца прыладай для аналізу магчымых сцэнараў развіцця аварыйных працэсаў.
