Гама-ўстаноўка УГУ-420
Магутная ізатопная прамысловая гама-ўстаноўка Угу-420 актыўнасцю 420 кКі для правядзення эксперыментальных і прамысловых работ, звязаных з выкарыстаннем крыніц магутнага выпраменьвання ⁶⁰Со.
На яе базе ў апошнія гады ў інстытуце актыўна развіваліся работы ў галіне радыяцыйных тэхналогій:
- стэрылізацыя вырабаў медыцынскай тэхнікі і лекавых прэпаратаў электроннымі і гама-пучкамі;
- мадыфікацыя палімерных матэрыялаў рознага прызначэння з мэтай надання ім новых уласцівасцей і фізіка-хімічных характарыстык;
- апрацоўка прадуктаў харчавання для зніжэння іх мікробнай абсямененасці.
Сумесна з ААТ “Белмедпрэпараты” распрацавана тэхналогія на вырабы медыцынскага прызначэння – гідрагелевыя матэрыялы як новы перавязачны сродак для лячэння апёкаў, ран і перасаджаных скурных тканяў, язваў і апрацоўкі пролежняў.