Ізатопныя тэхналогіі
Сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства “Ізатопыя тэхналогіі” створана ў 1998 годзе вядучымі беларускімі і расійскімі навуковымі цэнтрамі: Аб’яднаным інстытутам энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі (г. Мінск, Беларусь) і ААТ ДНЦ РФ НДІАР (г. Дзімітраўград, Расія).
СЗАТ «Ізатопныя тэхналогіі» з’яўляецца асноўным прадпрыемствам у Беларусі, якое аказвае поўны комплекс паслуг у сферы абароту радыеактыўных матэрыялаў для медыцынскіх, прамысловых і навуковых мэт. На базе прадпрыемства створана вытворчасць радыеактыўных матэрыялаў (РМ) і ажыццяўляецца выраб закрытых крыніц іанізіруючага выпраменьвання (ІІІ), для вытворчасці якіх выкарыстоўваецца ланцужок “гарачых камер”.
Па заказе МАГАТЭ распрацавана і ўкаранёна радыяцыйная ўстаноўка АГАТ-МЕТРАЛОГІЯ, якая прызначана для каліброўкі дазіметрычных прыбораў і апрамянення розных аб’ектаў калімаванымі пучкамі гама-выпраменьвання вялікай магутнасці. СЗАТ “Ізатопныя тэхналогіі” — асноўны экспарцёр-імпарцёр радыеактыўных матэрыялаў, а таксама радыяцыйных тэхналогій і паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Прадпрыемствам рэспублікі аказваюцца паслугі па імпарту і мытным афармленні радыеактыўных грузаў.
Сёння СЗАТ “Ізатопныя тэхналогіі” унікальнае для Беларусі прадпрыемства, якое займае вядучае становішча на рынку вытворчасці і паставак радыеізатопнай прадукцыі ў рэспубліцы, а па вытворчасці крыніц медыцынскага прызначэння для апаратаў кантактнай прамянёвай тэрапіі на аснове радыенукліду ⁶⁰Со – у свеце.